География Беларуси

Название:
География Беларуси
Тип работы:
Реферат
Размер:
19.4 КБ
38
Скачать

Першым дзяржаўным утварэннем на тэрыторыі Беларусі было Полацкае княства.Найбольшай магутнасці яно дасягнула ў ХІ ст.У сярэдзіне ХІІІ ст. пачало фарміравацца Вялікае Княства Літоўскае—беларуска-літоўская дзяржава.Першапачатковым ядром яе тэрыторыі стала Новагародская зямля.Сталіцай княства Літоўскага быў спачатку Новагародак,а потым— Вільня.

Паводле Люблінскай вуніі (1569 г.) Польшча і ВКЛ аб’ядналіся ў Федэратыўную дзяржаву Рэч Паспалітую.Ускладзе яе абедзве краіны пэуны час захоўвалі самастойнасць, мелі асобную адмістрацыю,войска, свае законы.У рамках гэтага дзяржаўнага утварэння этнічная Беларусь знаходзілася да канца ХVІІ ст.Пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі апынуліся ў складзе Расіі.Уадміністрацыйных адносінах яны сталі губерніямі Расіі.З канца ХVІІ ст. З развіццём нацыянальна-вызваленчага руху ў Беларусі пачынаецца барацьба за аднауленне беларускай дзяржаўнасці.У выніку 25 сакавіка 1918 г. Была абвешчана незалеж-насць незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР).Аднак падзеі таго часу не далі магчыцмасці на справе ажыццявіць самастойнасць БНР.

1 студзеня 1919 г. была ўтворана Беларуская ССР.БССР і БНР былі абвешчаны ў этнічных межах,г.зн. ахоплівалі тэрыторыю,населенную пераважна беларусамі.Так,пры абвяшчэнні БССР у яе склад былі ўключаны Гродзенская,Мінская,Віцебская,Магілёўская,Смаленская губерніі ,асобныя паветы Віленскай і Чарнігаўскай губерніяў.

У 1924 і 1926 гг. згодна з пагадненнем паміж РСФСР і БССР Беларусі былі вернуты 15 паветаў Гомельскай, Віцебскай і Смаленскай губерніяў, населянных беларусамі .Плошча рэспублікі павялічылася да 110 тыс.км2.